Твайго цяпла, твайго святла, і хлеба,
I шчырасці на кожнага стае.
Шчаслівы я, што пад высокім небам
Пралеглі сцежкі першыя мае,
Што ты люляла і складала казкі,
Што за руку ў дарогу павяла,
Што дабрату, і клопаты, і ласку,
I шчодрасць, і суровасць нам дала.
Ты гадавала, ты давала сілу,
Ад гора берагла сваіх сыноў,
А ў дні вайны над кожнаю магілай
Схілялася, але вяла ізноў
Праз гора, праз пажары і пакуты
Вяла ў суровы, справядлівы бой.