
Як не кожны пайшоў за Хрыстом,
Так не кожны ідзе за Купалам.
Дарагія, сябе зберажом!
Душ нямнога, народу навалам…
Светам белым народ мой ідзе,
Праз стагоддзі нясе сваю волю.
Яго вечная праўда вядзе,
Беларуская, светлая доля.
Дарагая Ларыса Антонаўна,
Як жа далёка Вы бачылі,
Сказаўшы пра тых,
Хто Крыж Беларускі
Выбраў сабе за долю.
Так і нясём на сваіх плячах
Здзекі, суды, абразы,
“Сябраў сваіх” крывадушнасць.
Ні кватэраў не маем,
Ні грошай, маёмасці.
Адно – беларускія кнігі
Ды ручнікі народныя.
Толькі не скінуць ужо аніколі
Той Крыж.
Урос ён у сэрца і душу.
І пасля смерці
З ім я пайду у неба.
Сколькі гадоў мне зязюля скувала...
Колькі гадоў мне зязюля кувала,
Я іх пражыўшы бягом,
Зноўку сябе немаўлятам счуваю,
Ля першых матчыных слоў,
Зноўку я чую бацькоўскае: ,,Зюзя!… ,,
І ўкрываюсь радном,
Не, я цяпер халадоў не баюся -
Мне бы прысьніць стары дом,
Мне бы прысьніць далягляда зарніцы,
Па-над абшарам лясным,
Ніцма ўпасьці да роднай зямліцы -
І не жадаць ні аб чым.
-02.06.18.
Мову - бязмоўны мае,
Назоўныя словы дае
І народ, што яе забывае -
Не народ, а натоўпы людзей,
Якія зьняйначылі продкаў,
Кладоў і курганаў палын,
Ад памяці ніткі кароткай,
На іх пазразаўшы дубы.
Мову бязмоўны мае
І назоўныя словы дае:
Той народ, які зьдзекі трывае,
Ён натоўпам людскім абзаве.
-17.02.18.
Айчына.
Іх мноства розных ёсьць айчын,
Ім сьпевы розныя сьпяваюць,
Вялікі сьвет кажа: ,,Маўчы,
Тваю, ва мне, ці кожны знае?,,
І я маўчу, маўчу, маўчу,
Яе - у жмені засланяю,
Кругляк гранітный прад ваччу,
Акрайцам той Айчыны маю.
18.03.17.
Усмешка ад сонца, а вочы ад кветак…
І шмат есць дзяўчынак, а мне ж толькі гэта,
Падобна на шчасце, на ветрык з палёў…
Які дзме так легка мне з родных краёў…
Чароўная песня ільецца здалеку..
Калі яна йдзе.. яе чуешь па крокам…
Спявае, гукае сяброўку-зязюлю…
Ці знойдзешь ты дзе прыгажуню такую?!
Бярозку абдыме.. глядзіць на Дняпро...
Табе падаруе усмешку-цяпло…
Куды ж мяне гоніць чужыны сцяжынка,
А гэта ў сэрцы … усмешка-дзяўчынка…
Айчына.
Іх мноства розных ёсьць айчын,
Ім сьпевы розныя сьпяваюць,
Вялікі сьвет кажа: ,,Маўчы,
Тваю, ва мне, ці кожны знае?,,
І я маўчу, маўчу, маўчу,
Яе - у жмені засланяю,
Кругляк гранітный прад ваччу,
Акрайцам той Айчыны маю.
18.03.17.
Сколькі гадоў мне зязюля скувала...
Колькі гадоў мне зязюля кувала,
Я іх пражыўшы бягом,
Зноўку сябе немаўлятам счуваю,
Ля першых матчыных слоў,
Зноўку я чую бацькоўскае: ,,Зюзя!… ,,
І ўкрываюсь радном,
Не, я цяпер халадоў не баюся -
Мне бы прысьніць стары дом,
Мне бы прысьніць далягляда зарніцы,
Па-над абшарам лясным,
Ніцма ўпасьці да роднай зямліцы -
І не жадаць ні аб чым.
-02.06.18.
Набажэнства.
Адна маці - адна і Айчына,
Бацькаўшчына адна надана,
Поле, лес, балацянка, лагчына -
Вось майго набажэнства адказ!
Хай жа туліцца хтосьці да долі
І шкрабецца ля іншых зямель,
Гэты ж край - каўнер мне бабровы
Ад дажджоў і зімовых завей.
Адна маці - адна і Айчына!
Бацькаўшчына адна надана!
Поле, лес, балацянка, лагчына -
Вось майго набажэнства адказ…
07.02.18.
Я – маленькая кропля з крыніцаў святых,
Што ваду жыватворчую маюць,
І зярнятка з мільёнаў зярняткаў жывых,
Што багацце Радзімы складаюць.
І, напэўна я тут не зраблю адкрыцця,
Я – звяно неўміручага роду,
Што на ніве бясконцага поля жыцця
Беларускім завецца народам.
З праўдай Божаю ставіцца Вера мая
Да людзей. Без хлусні і прымусу –
Гонар маю лічыцца часцінкаю я
Асвячонай зямлі беларусаў!
Што натхненне дае і раздолле
думкам, вершам, збалелай душы?
Дзе паветра і сонца даволі
ў разамлелай паўднёвай цішы?
Гэта край той даверлівай птушкі,
на руку што гатовая сесці.
І спакай нерэальны не руш ты:
неба сінь, зелень соснаў і медзь.
Гэты край, пацярпелы аднойчы
ад Чарнобыля, як праклён
адзіноту нёс. А ўжо двойчы
не павінен ахвярай быць ён.