Ах, паны мае, паночкі
Заставайцесь хоць на ночку
Заставайцесь, пачастуйцесь
Мёду-брагі пакаштуйце
Ах, паночкі, заспявайце
З нашай лепшай пачынайце
А тады, узяўшысь ў бокі
Пойдзем мы ў скокі, скокі
Прэч гароты, прэч турботы
Хай парэпаюцца боты
Хоць захекаемся трохі
Пазбіваем мы парогі
Ах, паночкі, ах, паночкі
Закароткай будзе ночка
Гляне золак – трэбa ехаць
Добра, што не клыпаць пехам
Дык заходце вы у хату
Кожны з вас душой багаты
А без гэтага багацця
У жыцці не будзе шчасця
Красавік 2003