Роздум-верш на тэму «Беларусь праз сто гадоў”
Будучыня – люстэрка без шкла.
Ксаўе Фарнэрэ
Нам і «сення”, і “ўчора”– ужо мала,
Нам бы ў будучыню зазірнуць,
Дзе хвалююча “заўтра” заззяла, –
Гэты дзень хочам мы ахінуць,
І цікаўнасць за край выходзіць!..
Разбяромся без лішніх слоў,
Як жа будзе жыцце праходзіць
У Беларусі праз сто гадоў.
Як падумаеш – ураз хваляванне,
Ахапляе і сэрца, і розум,
Многім кажа разлік цвярозы,
Што чакаюць нас выпрабаванні;
Што не варта чакаць прагрэсу
Ва ўсіх сферах жыцця Беларусі;
Што не будзе свабод у інтарэсах,
Што рабіць будзем усе пад прымусам;
Што надыдзе такая часіна,
Выйдзе мова з ужытку наша;
Называць будзем нашу краіну
Ужо не “Белая Русь” – “Belorussia”;
Што ледзь пройдзе гадоў гэтак сто –
І культура зыдзе на нішто;
Адукацыя будзе нязначнай,
А адметнасць народа – ледзь бачнай;
Што карысных рэсурсаў не будзе
(Не было ж шмат ніколі іх ў нас)…
Досыць нам ужо жальбіцца-нудзіць!
Бо галоўны рэсурс – гэта людзі,
І залежыць усе толькі ад нас.
Беларусь – гэта ж зорка сусвету,
Пяціканцовы ліхтар,
Гарманічная, бы трыялеты.
Беларусь – гэта ж зорка сусвету!
Гэты край, ясным светам адметны,
Зможа скінуць адвечны цяжар…
Беларусь – гэта ж зорка сусвету,
Пяціканцовы ліхтар…
Ці магло нават быць іначай?
Як яшчэ той куток назваць,
Што пакінуў народу ў спадчыну
Мілагучную мову матчыну,
Ад якой нельга слых адарваць.
Ці ж калі-небудзь заняпала б
Найслаўнейшая наша краіна,
Што ўзрасціла Марка Шагала,
Што ўзрасціла Францыска Скарыну?
І не сорам хваліць уголас
Гукі роднасныя жалейкі,
І наш слуцкі шаўковы пояс,
І тэатр самабытны – батлейку…
Так, куточак з такім мінулым
Не патоне, не звяне, не згіне
Праз стагоддзі адклікнецца гулам
Слава добрая нашай краіны!
Добра ведаю: рана ці позна
У Беларусь усе шляхі прывядуць,
Па краях нашых казачна-росных
У захапленні нашчадкі прайдуць,
І, адкінуўшы цень недаверу,
Увазьмуць моц народны на веру,
Стануць, сэрцам Радзіме адданыя,
Працаваць на карысць ёй, старанныя,
Бо яны ж – Беларусі сыны!
Так наш край пойдзе шляхам адным:
Да свайго першынства ў сусвеце,
Да вышынь у народнай асвеце,
Да выдатных тварэнняў мастацтва,
Да Свабоды і Роўнасці, Брацтва!
…Хопіць у думках аб заўтра марудзіць,
Хопіць страчваць дарэмна час,
Бо галоўны рэсурс – гэта людзі,
Усе залежыць і сення – ад нас!..