Гляджу на рэкі і лясы, на сінія азёры,
Гляджу я на людзей, што тут жывуць.
Я  адчуваю еднасць іх і дух бадзёры.
Такі народ шмат  можа дасягнуць.
Цярпеў ты здзекі, кпіны, кроў і гора,
Здавалася, не вытрымаеш і ўпадзеш,
Але заўсёды быў  характар  твой апорай,
Ён дапамог  трымаць мяжы тваёй рубеж.
Ты памяркоўны, шчодры, добры і руплівы,
Гасцей ты любіш шчыра запрашаць.
Разважлівы ты на палях,  працалюбівы,
І  спадчыну дзядоў сваіх умееш  шанаваць.
А  калі ж бот чужы з варожай каскай
Захоча край твой і цябе заваяваць.
Ты  ворага любога  можаш па-славянску
З мячом сустрэць і жорстка пакараць.
Здаецца зараз не прашу ў Бога многа,
Няхай толькі расце багаты ураджай.
Будзь вольным, незалежным доўга-доўга,
Прыгожы, велічны , мой беларускі край.