То не бомбы выюць зацяжна
То не у пушчы белай б'юць звера
То паўстала на ногі хеўра:
Гэрла, жэрла і бэрла*
То народ мой вялікі, дужы
то скрыпіць ён ды стогне ў кайданах
То мільёны, мову прадаўшы,
Усё шукаюць сябе, апантаных
Кажуць, моцы, душы нам не трэба
Абы толькі была міска з супам
Абы толькі была луста хлеба
Мы за гэта гатовы застацца
Пад бязглуздым ды п'яным прымусам
Гэй, народзе! Здымі ты кайданы!
Што ж ты вяжаш сябе зранку к ночы
Ці то водар нафтанаўскіх хмараў
З'еў ушчэнт партызанскія вочы?
Што ж катуеш сябе марнатраўна
У Луны пазычаючы сілы?
То цябе апаілі дур'янам
То цябе абабілі кадзілам
Бо ты Бога не чуеш святога
А шукаеш у цэркві збаўлення
А знайсці яго трэба пад задам
На сафе перад АНТ-скрыняй
І знайсці ў сабе волі на тое
Каб твой край зноўку стаў цябе мілым
То ж ты мой беларус працавіты
Збудаваў сабе гнёзды пад гнётам
А калі нападала цемра
То ты йшоў бараніць сваё жыта
Ды калі наўвакол быў змрок
Скалыналася сэрца ад болю
То скажы, ці ты клаў убок зброю?
Ці згаджаўся з навязаным станам?
Зараз я калышу у сябе мрою
Што ты станеш па-над бур'янам
Моцным, дужым бо гэтакім войнам
Мусіш выйсці ты з-пад дурману
Можна доўга шчэ трэпаць языкам
Сэнс я чутак сваіх перадаў
Пэўна маю намер стаць музыкам
А пакуль што тутэйшым я стаў
І таму я кажу, беларусы,
Аб бязглуздасці быдлапрымуса,
Бо сам ведаю, што гэта -легчы
На пячы ды храпець як усе трусы
Ды падняцца заўсёды цяжка
А пускацца з гары лягчэй
ПАЧЫНАЕМ ЖА, БРАЦЕ, ЗАРАЗ
ВЫВАДЗІЦЬ З СЯБЕ ТРУСКАЧЭЙ!!
____
*Гармідаль, жор і бухло