Беларускія дарожкі
Беларускія края
Надта доўга ля парожку
Не затрымліваюсь я
Я люблю лясы, узгоркі
Срэбра рэчак-паясоў
I вясковыя вячоркі
З цудам іхніх галасоў
Вас люблю зімой і летам
I увосень, і вясной
Валацужным сваім следам
Вас звязаў навек з сабой
Як ні гляну – прыкмячаю
Штось для вока кожны раз
Ўсё навокал прывячаю
Але й шмат ўсяго у нас!
Беларускія дарожкі
Беларускія края
Пачакайце мяне трошкі
Зноў да вас прыеду я