Прыгожай кветкаю яна на карце міра
Іне знайсці другіх - такая ты адна!
Адзначана размераным пункцірам,
Усім адкрытая,чым славішся здаўна.
Прыгожай, Белай Руссю, ты завешся,
Шляхі сяброў сюды гасціннасцю вялі,
Таму славянскае, саюзнае братэрства,
Расце і доўжыцца праз многія вякі!
Свядомы дар: усім жаданне міру!
Прывабны подых узоранай раллі,
Душы парыў нібы заклічнай лірай,
Каб і нашчадкі нашы так пражыць маглі!