Сэрца плача, баліць душа,
Ведая, што за кратамі,
Нашыя дзеці...
Чуешь, краіна?! Нашыя дзеці!
Збітыя, скалечаныя, згвалтаваныя!
Бацька?!
Мой бацька загінуў у сорак другім,
Не дзеля таго, каб рыдала дачка.
Чуешь, краіна?! Каб рыдала дачка!
Бездапамоная, бяспраўная, застрашаная!
З Радзімы маёй канлагер зрабіў,
Вырадкаў племя шалее,
Чорная хунта сядзіць пры стале,
Чуешь, краіна?! Цемра сядзіць пры стале!
Крывавая, баязлівая ды хлуслівая!
Буду хадзіць!
I я буду хадзіць да канца!
Каб дзеці нашы жылі...
Чуешь, краіна?! Каб дзеці жылі!
Вольнымі, светлымі ды бесстрашнымі!
Будзем хадзіць!
Мы будзем хадзіць да канца!