***
Быць аптымістам па жыцці складана,
Бо сумнае ў момант можа акружыць.
Ёсць выйсце, праўда, й тут: аддана
Радзіме-Беларусі паслужыць!
Прыносячы карысць свайму народу,
Зямлі, з якой усім звязаны ты
Забудзеш тую крыўду, што журботу
Так хутка ўнесла ў цябе тады.
Звярнуўшыся да роднае калыскі,
Пакінеш ты даніну продкам усім сваім
Узнёсшыся ў неба, у свет няблізкі,
Убачыш, што сэрцу было самым дарагім.
Вось і знайшоў ты свой прытулак,
Забыў пра горыч тых параз,
Прымусіўшых шукаць ратунак
У гэты дзіўны, незвычайны час…