Зоры ў небе начным зiхацяць
I гаворку вядуць мiж сабою.
Дзе ў высi бяздоннай ляцяць
Мае думкi ўсьлед за табою.
Вецяр моўчкi кране валасы,
Свежым подыхам дзьмухне ў твар.
Не запамятаваць мне красы,
Якiм Бог надзялiў твой абшар.
Сьпевы птушак абудзяць душу,
Месяц высьвяцiць шлях на вадзе.
Цераз лес я сьцяжынку знайду,
Што да Немана хутка вядзе.
Там убачу, як у вадзе
Месяц з зорамi лёгка лунае.
Толькi там i болей нiдзе!
Чую я, як Радзiма кахае...