Чыгунка, мая ты чыгунка
Як рэйкі на сонцы блішчаць
Шукаю ў цябе паратунку
Калі не магу ўжо маўчаць
Калі аж да горла падкоціць
Спрадвечны душы маёй сум
Я зноўку збіраюсь у госці
А можа, збіраюсь на суд
Тады па жалезнаму следу
Па ўсёй што краіне ляжыць
Я ў вёску маленькую еду
Дзе так мне хацелася б жыць
Дзе ўсё мне стае зразумелым
У чым не заблытаўся б я
Дзе яблыкам добра даспелым
Угосцяць мяне, гультая
Дзе побач, адразу за вёскай
Чыгунка на сонцы блішчыць
Дзе рэхам з дзяцінства далёкім
Самотны цягнік праляціць