Адпусціце. Дазвольце ж узняцца вышэй
Душам родных і блізкіх. Не плачце.
І ад гэтага будзе лягчэй, ні цяжэй.
Толькі сумна іх роднае хаце.
Я не ведаю, як падтрымаць родны кут.
Як Зямлю не зсамоціць пры дзецях.
Вось бы сілы хапіла якому радку,
Каб пазбегнула нас ліхалецце.
Памаліцца, каб душы ўзняліся вышэй
І маліліся там, каля Бога,
За ўсіх нас. І тады нам не будзе цяжэй,
Калі нас ужо, нават, не многа.