Аднойчы я зайшоў у краму,
Каб рэч адну купіць сабе.
Там водар быў такі духмяны,
Аж закружыла ў галаве
Дзяўчыны дзве каля прылаўка
Флакон вярцелі ў руках.
Духоў цікавіла іх марка.
Ад іх ішоў дзівосны пах.
У ім адчуў я дух Радзімы,
Пах той купалаўскай травы,
Якой мяне бацькі лячылі
Ад чорных сіл злой варажбы.
І мне здалося я на лузе,
Дзе з яюць сонцам дзьмухаўцы,
За рэчкай лес у сіняй смузе,
З буслянкай дуб на паплаўцы. І І тут адна з дзяўчын сказала:
“Глядзі, “Рагнеда”назва іх!
І ціха з гонарам дадала:
-Князёўна з роду полацкіх”.
“Рагнеда? Хто яна такая?”
“Ну, як не сорамна табе!
Ды, пэўна, кожны школьнік знае
Пра Рагвалода і яе.
Радзімы лёс і лёс Рагнеды –
Сусвет у кропельцы расы.
І, мне здаецца, нашы беды
Ідуць з далёкай той пары,
Як Уладзімір Наўгародскі
Наш слаўны Полацк захапіў,
Займеў Рагнеду ён па-скоцкі, (гвалтоўна)
Бацькоў,братоў яе забіў.
І з той пары наш край чароўны
Таптала хітрасць альбо гвалт:
То лях тут ладзіў шлюб няроўны,
То жыць вучыў старэйшы брат,
То крыжакі знішчалі нівы,
А то ў палон крымчак нас гнаў.
Рагнеды ж дух даваў нам сілы
І ад няволі ратаваў.
Нас рабавалі Карла шведы,
Французкай зведалі мы тлі,
І непакорны дух Рагнеды
Фашысты полымем пяклі.
2
Ды генетычны дух Рагнеды
З народа марна вытраўляць.
Як немагчыма ў прыроды
Свяціла-сонца адабраць.
І ўсё ж калі ў нас сустракаю
Я шыльды тыпу Сіці-Молл,
Тады нібы душу губляю-
У ёй як бы з асіны кол”.
І мне здалося: дух Рагнеды
З бутэлькі выйшаў, нібы джын.
І, стаўшы сімвалам свабоды,
Ён будзіць гонар у дзяўчын.
Каб шлюб замежны не шукалі.
Сваіх цанілі лепш хлапцоў,
І з іх каханых выбіралі,
Каб доўжыць светлы род бацькоў.
Каб Беларусь усе любілі,
Хто нарадзіўся тут, жыве,
Бацькоў культуру адрадзілі
І не цураліся яе.
Каб Беларусь жыла, квітнела.
Была заўсёды вольная.
І жаўруком над ёй звінела
Ад сэрца мова родная.
15.11. 2009 г. Станіслаў Лукашэвіч.
г. Асіповічы.