Ад Полацка пачаўся свет, наш свет уздоўж Дзвіны:
Там дзіўных цудаў даўні след, паляны-дзіваны,
Буслоў нялічана ў нябёс блакітнай вышыні
А ў багнах ягад-аганькоў нелічаны агні.
Там напаміны валуноў, там веліч кромаў даўніх
Дзе, можа , сам Усяслаў бяжаў на мяккіх воўчых лапах.
Ваду збірая з ручаёў Дзвіна свой гімн пяе,
Нясець на хвалях усе чаўны - чужыя и свае.
Ятвязі край і край літвы, край неўраў-дзікуноў
Дай мне калодезнай вады і ўсю сваю любоў,
Кроў саладзяшчую бяроз, пах яблынь, спевы пеўня.
Што я магу цябе аддаць..усё, прасіць што можа маць.