Гусі ў небе роўным клінам
З песняй радаснай ляцяць
І сваім гусіным гімнам
Сталі родны край вітаць.
Па-над полем,па-над лесам
Падалей ад гарадоў
На азёрнае Палессе
Прылятаюць зноў і зноў.
Тут іх родная старонка
Тут багаты,мілы край
І для кожнага гусёнка
Тут зямны,прыродны рай.