Калядкі
Цікава дзіцяці, цікава малечы,
Якім жа бывае калядны той вечар?
А стол, што на куце, ўжо сенам прыбраны,
Паверсе абрусам бялюткім засланы,
І чынна талерку стаўляе там татка,
На белай талерцы ляжыць ужо аплатка…
А маці збірае на стол усе прысмакі
Засмажана рыбка, ёсць печыва з макам.
Куццю ставяць першай, а потым-- аладкі,
Хлапоча матуля сярод роднай хаткі.
Аўсяны кісель і вадзіца да маку,
мядком падсаложана—вельмі да смаку.
Былі ўсе посныя гэтыя стравы.
Засланы дзярушкай шырокія лавы.
І хвояю пахлі ў звязку галінкі,
Сарваныя ў лесе з зялёнай ялінкі.
Дзядоў упаміналі ў свята гаворкай,
Застолле чакала найпершую зорку.
З удзячнасцю згадвалі лесу дары,
Варылі квасок – смаката! У ім грыбы!
А сенца так пахла прывабна, як летам,
Было усім утульна і вечарам светла.
Святы гэты вечар здаваўся мне пірам,
Бо тая бяседа была вельмі шчырай.
Смяялася маці, дзяліла аплатку
Каб жыць у спакоі і чынна, парадкам.
І нешта святое вітала над намі.
Была бласлаўлёна вячэра і самі.
Як быццам, рукою, Вышэйшая Сіла
Святы гэты вечар вадой асвяціла.
Святое, гарачае ў душах цяпельца,
Яно сагравала нам кожнае сэрца.
Цяпер я святкую заўсёды калядкі,
Няма толькі з кім падзяліцца аплаткай.
Раз’ехаліся дзеці, і недзе на свеце…
Прыму віншаванні праз скайп на планшэце.
Бацькі на нябёсах… На століку чаркі,
З наліўкай з маліны з сваёй гаспадаркі.
Тут чарка для маці і чарка для таткі
Такі ужо звычай у нас, у нашчадкаў.
Мы молімся часта ўзіраючыся ў неба,
Хай прыдуць адведаць і нашага хлеба.
Калядкі, калядкі. Пах летняга сена.
Мяняецца людзі, у жыцці перамены.
У лету канулі святыя дні тыя…
Цяпер ужо ў модзе звычАі другія.
© Copyrіght: Ганна Якубоўская
25.12.2018