На сівым даляглядзе, адчаю на зло,
выспявае зара Беларусі.
Каб у кожнай душы Сонца Праўды ўзышло
я ў калядную ноч памалюся.
Спавівае ў хляве Богамаці Хрыста.
Уцялесіўся Бог не у палацы.
А ў палацы з крывавым загадам паўстаў
Ірад цар, яго каты й дарадцы.
Але Бог не з "бамондам" сягоння, а тут...
Хор анёлаў пяе прастачынам...
Не праскочыць нікому Гасподзень прысуд
праз падман: ні грашыма, ні чынам!