Колькі разоў з берагоў Дзвіны
людзі свет пазнаваць хадзілі?
Звалася Беларусь тады —
край Літва, а народ — ліцвіны.
Колькі подзвігаў здзейсніў народ
з Прыпяці, Пцічы, Беразіны?
Колькі разоў гаварылі ўсім:
«Мы ліцвіны — людзі з Літвы!»
Колькі разоў нашу зямлю
боты чужынцаў ліхіх тапталі?
«Гэй, браткі, абаронім Літву!» —
клічам гэткім народ збіралі.
Гэй, і цяпер даўні кліч пачуйма!
Не да канца ж наш народ забілі!
З калень устаньма! Свой дух гартуйма!
Мы ж беларусы — мы ж ліцвіны!