Куда ляціш, ты Беларусь,
Птаха шызакрылая,
Да мясьцін, да гнёзд сваіх
Ці вярнешся з вырая?
Бо ўжо красаюць трут
Каля стрэх за хатамі,
Бо ўжо вядуць ланцуг
На вайну міжбратняю
І патураць ім вятры
Хмарай гайдамачаю,
Як суцішыць, спыніць іх? –
Бо сьлязьмі аплачамся…
-02.10.20.