Каму патрэбны нашы хаты,
Лёс селянiна поўны слёз.
Трымае душы мацней кратаў
Сярод жнiва ў поўны рост.
Бягуць iз вёскi твае дзецi,
Губляюць мовы роднай густ.
Шукаючы, губляюць сэнс у свеце,
Саромяцца сказаць: “Я-беларус!”
I з кожнай восенню чырвонай
Пустуюць з выраем двары.
Сыны прабуюць жыць па-новай,
Далей ад плуга, вёскі і раллi.
Каму патрэбна гэта мова,
Хто яшчэ помнiць клёцак смак.
Яе ж усiм гУртам, паслядоўна,
Ператаўклi на горкi мак.
Сяргей Брандт, 19.10.2013