Цвіці, мая калючая шыпшына!
Пара святла і радасці прыйшла.
I матылёк зноў кружыць над лагчынай,
I зноў на кветкі падае пчала.
Цвіце барвенак — белы і ружовы.
Крынічнік сіні шыецца ў траву.
Шумяць бары, пяюць мае дубровы,
I пах дзівосны кружыць галаву.
Святкуе залацістая пярэсна.
Панікніца паніклая стаіць.
He ведаю: чаму і ёй балесна?
He ведаю: чаго і ёй шчыміць?
На гэты луг бягу я раннем волкім,
У гэты гай спяшаю па pace.
Тут незабудкі, медуніцы, смолкі
I новы дзень трывогу ўжо нясе.
Званочкаў не тапчы на дзікіх сцежках!
Маю шыпшыну не ламай, не рві!
I санцацвет аранжавай усмешкай
Азорыць час пяшчоты і любві.