„Літва! Ты, як здароўе ў нас, мая Айчына!… Што варта ты, ацэніць той належным чынам, Хто цябе ўтраціў"
О, Міцкевіч, якую ж праўду ты сказаў,
О, Міцкевіч, як жа цяжка жыць на свеце,
Калі ня маеш радзімы сваей
О божа, о божа!
Як самотна на сэрцы!
О божа, о божа!
Як душа мне баліць!
Не магу я знайсці радзімы сваей,
Не магу Літву я знайсці
Не магу, не магу, не магу...
О Літва, мая Айчына!
Ты як маці для дзіцяці,
Найлепшая на свеце,
Якую забыць не магчыма!
Ты паўставала, паўставала,
Цаплялась за жыццё!
Змагалась, змагалась,
За волю для сыноў!
Усё дарма, усё дарма,
Ты не змагла, ты не змагла,
Цябе пабілі, абадралі
І выкінулі прэч..
Ну вось, прайшло ўжо вельмі шмат гадоў,
А мы жывыя,
Мы літвіны.
І хоць даўно цябе няма на мапах,
Ты будзеш жыць у маім сэрцы, пакуль я не загіну,
Пакуль жывуць твае сыны, літвіны.
Ты будзеш жыць у нашых сэрцах,
Пакуль мы не загінем,
Пакуль жывуць твае сыны,
Літвіны...