Пра быліначку кожную роднай зямлі,
Пра маршчынкі, што ў лёсе тваім праляглі,
Напісаць я б за шчасце лічыла.
Як высока ў блакіце аблокі плылі,
Як курлычуць увесну здалёк жураўлі,
Праспявала бы радасна, шчыра.
Што сінеюць улетку і Нёман, і лён,
Што за хваляю коціцца хваля ўздагон,
Расказаць навакол бы хацела.
За Хатынь і балючы яе перазвон,
За вайну і за рэха чарнобыльскіх дзён
Аддала бы душу я і цела.
Як шкадую, што даў Бог маленькі мне дар,
І не знойдзеш нідзе такіх моцных фанфар,
Каб пачуў ўвесь свет пра Радзіму маю дарагую.
Толькі маці – Радзіме не трэба ахвяр.
Дасць прытулак любому, затушыць пажар,
І заслоніць ад бед , ад ганьбы ўратуе.
На заводах руплівая праца цячэ.
На палетках- пшаніца, авёс і ячмень.
Як не славіць цябе? Я табой ганаруся!
І паветрам, што дыхаць дае мне лягчэй,
І світанкам, які ўсё ярчэй і ярчэй
Зіхаціць над кляновым лісточкам
любімай маёй Беларусі!