Мая Радзіма – дрэвы ды снягі.
Дзе слёзы, боль. Шыпшына бы святая.
Арэшнік, вольхі. Прыцемак тугі.
“Лясную быль” тут болей не здымаюць…
І цягнецца кудысь абшар сухі.
Дрыготкае паветра напаўняе.
Крыжуюцца празрыстыя шляхі.
Адзіна толькі веры не хапае…