Мой родны кут,
Як ты мне мілы….
Наш старажытны, родны край
Ў твае лясы, абшары, рэкі
Я закаханы назаўжды
Ў мястэчкі, што стаяць спрадвеку
Ў народ, які шмат перажыў
Гора і шчасце ты пабачыў
Але нічога не забыў
І памяць ты сваю не страціў
Цячэ бясконцае жыццё
І ты імклівы, вечны Нёман
Нашым нашчадкам данясі
Наш сум, каханне, годнасць, гонар
Я ўсхваляю родны край
Твае лясы, мястэчкі, рэкі
І працавіты наш народ
Які жыць будзе тут навекі ліпень 2013, Стоўбцы – Нёман