На іншы віток падымаюся з поглядам іншым,
Пашырыўшы рамкі ўспрымання свайго хоць крыху.
Раз’юшаны вецер пустыя арэлі калыша,
І нізкія хмары па небе зсівелым бягуць.
Часовая непагадзь выплесне шквалы эмоцый,
Адкрыецца неба гатовае стрэціць пагляды…
Яшчэ выпраменьвае золь на зямлі маёй стронцый.
Апошнія ўздыхі перыяду напаўраспаду.