На могілкі знаёмым шляхам
Іду-брыду па-над ракой,
Тут, пад бяроз блакітным дахам,
Пануе велічны спакой.
З вякоу жыцця такая проза,
Што як надыйдзе пэуны час -
Цябе пад гэтыя бярозы
У касцюме пакладуць ураз.
І тут нічога не папішаш -
Не лічыць смерць чужых гадкоу,
Вунь там, пад камнем, - Хімін Міша,
А тут во - Коля Цыганкоу.
Спазнаушы удосталь гора-ліха,
Нібы у збавенне ад пакут
Сышлі сюды, сканаушы ціха,
Знайшоушы тут апошні кут,
Сцямкоускі Якау, Грыб Кірыла,
Хвядора, Грыпа, Гец Антон,
Параска, Гэля, Дзёб, Даніла,
Шчэ Тэкля, Шыйка, Радзівон...
Прайшоушы па жыццёвым крузе,
Сюды на провесні, у цяпло
Здаля "прыехау" дзядзька Юзік
Заняць адвечнае жытло.
Растуць самотныя пагосты,
Пясочак жоуты дзе-нідзе,
Парадак жудасны і просты,
Як той казау - працэс ідзе.
На могілкі знаёмым шляхам
Ізноу брыду па-над ракой,
Тут, пад нябёс бясконцым дахам,
І я знайду сабе спакой...