Няхай з мяне смяюцца тыя,
Хто збеглі з дому ў iншы рай,
Але й на горы залатыя
Я не змяню свой родны край.
Бы жураўлi, не пацягнуся
Шукаць чужую цяплыню.
Мне лепей хмары Беларусi,
Чым бляск замежнага агню.
Бо мне не жыць без серцу мiлых
Танюткiх плакальшчыц - бяроз,
Без буслаў чорна-белакрылых
I без празрыстых кропель рос.
Без тых хацiначак драўляных,
Што ўсё стаяць ускрай лясоў,
Без кветак лiпеньскіх духмяных
I без птушыных галасоў.
Без калыхання вольных хваляў
Па жыту спеламу, па льну.
Без тых, каго ў зямлю хавалi
Калісь ў Айчынную вайну.
Без працавiтага народа,
Якi празвалі “бульбашы”,
Без той незгубленнай свабоды,
Што льецца песнямi з душы.
Як без сумлення жыць i веры,
I без наздеi на сяброў,
I без усяго, што на паперы
Пералiчыць не хопiць слоў?
Дык дай жа, Божа, дараванне,
Каб славiць родную зямлю!
О, Беларусь, моё каханне,
Квiтней! Я так цябе люблю!