О мой бедны народзе!
Цябе білі спрадвеку ўсё мацней і мацней
Паны на захадзе, баяры на ўсходзе
Казалі, што ў цябе няма караней
Ты ганарліва маўчаў
Глядзеў у след, хіба нямы
Калі свабоды слух гучаў
Ты, не пачуў у ім вясны
Ты не пачуў яе ад Яські
Які крычаў цябе з-пад Вільні
Са Слуцка вольныя сыны
Чакалі позірка твайго, але знайшлі пагібель
Аднак цябе не вінавачу
Таму што веру ў цябе, народзе!
Бо ў снах цябе сваіх я бачу
Як быццам ты стаіш, нібы ў адзіным карагодзе
А па над ім квітнее вясна
У цэнтры яго закаханыя пары
І страху, і болю ўжо няма
Ёсць толькі смех і шчаслівыя твары
Да волі! Заклікаю цябе і я
Пакорлівы сын Беларусі-маці
Наперад да шчасця, нібыта вялікая сям’я
Будзь беларус, гаспадаром у сваёй хаце