Падаюць сняжынкi -
дыяменты - росы,
Падаюць бялюткi
за маiм акном...
Расчасалi вiшнi
шоýкавыя косы
I ýранiлi долу
снегавы вянок.
Дзесьцi у прасторах
празвiнелi бомы.
Дацвiлi пялёсткi
нейчае тугi...
I здаецца зноýку -
еду я дадому
Пераведаць родных,
блiзкiх, дарагix.
Axiнае вечар
тонкiя мярэжы,
На акне альвасы
дагарэлi ý сне.,
А ý душы квяцiстасць,
i такая свежасць,
I з вачэй усмешкi
сыплюцца на снег.
Зноý зiма паслала
снежныя кiлiмы,
Зажурыла беллю
паплавы, лугi,
I прыходзiць радасць
у красе маýклiвай.
Адплываюць хвiлi
смутку i тугi...
А сняжынкi сеюць
кволую iмглiстасць,
Падаюць бялюткi
за маiм акном,
I цвiце на вiшнях
снежная ýрачыстасць,
Сцелецца на скронях
перад раннiм сном.
Хочацца навеяць
казкi - таямнiцы
Гукамi мелодый,
радасцю без слоý.
I застылi сценi
у маёй святлiцы,
Засынаю... Снiцца
роднае сяло.