Пакажыце мне Айчыну,
Матчыну маю,
Прывядзіце з далячыні
Дней былых сям’ю,
Дней малечых і дзяціных,
Што наўсьлед ідуць
І каханую дзяўчыну,
І як сны ёй сьню,
Абудзіце гоман у сэрцы,
Родных галасы
І чаротаў ціхі шэпат,
І прывід лясны…
Пакажыце мне Айчыну,
Матчыну маю,
З немай цемрадзі Чужыны
Я ёй адгукнусь.
-13.05.18.