Францыск Скарына, сын Лукі,
Асветнік і першадрукар,
Пяром тваёй моцнай рукі
Напісаны наш лемантар.
Хай кожны з нас, як і звяры,
Што ведаюць норы свае,
Не забывае той зямлі,
З якой жыццё адлік вядзе.
Не забывае тых святынь,
Што створаны людской рукой
Князёў, вучоных і святых,
Таленавітых землякоў.
Хай услаўляе кожны з нас
Імя Прадславы праз вякі,
Гартуе міласэрны сказ
Заступніцы нашай зямлі.
Над Полаччынай дарагой
Хай назаўжды званы гучаць
Сафіі слаўнай і святой
Куточак родны бласлаўляць.
2012г.