Пра яго і пра нас
На белым аркушы - няроўныя радкі,
Рука спяшаецца, а страх паўзе па скуры.
Пытаюся у вас, мае вы землякі: -
Няўжо не можам жыць без дыктатуры?
Здаецца побач той, аб кім пішу.
Яго я позірк адчуваю ваўкаваты.
Хай слова кожнае ікнецца Лукашу,
Ягоным халуям і памагатым.
Спакойна нельга назіраць,
Як з Бацькаўшчыны здекваюцца хамы,
Як пнецца душы рабаваць
Сялюк зацята - апантаны.
Звяртаюся да усіх людзей сумленных.
Мяркую, што іх знойдзецца нямала.
Тых, што стаяць не хочуць на каленях,
Каго не запалохала агідная навала.
Хачу сваю дзяржаву бачыць прававой,
Дзе кожны у ёй законы паважае.
Рукамі ён працуе, альбо галавой,
Ці сам законы гэтыя стварае.
Доўга хварэў Саюз Савецкі і сканаў,
I мы знянацку незалежнасць атрымалі.
Няўжо нам шанец лёс падараваў,
Бязглуздна каб Луке яго аддалі?
Дзе ж памяркоўнасць нашага народа?
Чаму нас асцярожнасць падвяла?
Бо гэта карта з выбарчай калоды
Шасцёркаю задрыпанай была.
Адныя кажуць: - Хворы ён, вядома,
Другія - проста, што дурны,
А гэта тэма для дурдома,
Дурным ён будзе да труны.
Пад сонцам сабе месца расчышчае,
Краінай хоча кіраваць бестэрмінова.
А канкурэнтаў волі пазбаўляе ці знішчае
I дасягае сваёй мэты паспяхова.
Амаль штодня на тэлебачанні аб'ява:
Зноў будзе ён, першаабранец, выступаць.
I вось з'яўляецца абрыдлая выява,
Мазгі нам пачынае калупаць.
Ён усё адну пласцінку круціць,
Зашмальцаваў яе ушчэнт,
Шукае ворагаў і хлусіць,
Нахабна хлусіць прэзідэнт.
Адрозніць, кажуць, можа жыта ён ад проса,
I разбіраецца у сяўбе і малацьбе,
Але, як скажа што - у вадзе адразу адгалосак,
Становіцца няёмка за дзяржаву, за сябе.
I пахваляецца у каторы раз,
Што увесь народ яго абраў,
Бо вывеў у лідзеры саўгас,
Якім выдатна кіраваў.
Не трэба на народ упарта спасылацца.
Мо, праўда, клёпка трэснула у галоўцы?
I рэферэндумамі злоўжываць і прыкрывацца,
Бо так не можа доўжыцца бясконца.
Народ стракаты, нібы коўдра са шматкоў.
Кожны шматок - свая адметная групоўка.
Хапае усіх: сялян, рабочых, жабракоў
I іншых - у джынсах, пінжаках, ватоўках.
Лука наперад рвецца, нібы буйвал, напралом,
I коўдру цягне на сябе, трашчаць аж рогі.
I разлупіў яе ён са сваім "кублом",
Ды прэ далей, не выбіраючы дарогі.
Ад падабенства з фюрэрам у дрыжыкі кідае
I прымушае разважаць, а што далей?
Відаць, народ ён канчаткова зацугляе.
Аглоблі і хамут рыхтуе для людзей.
Дарма, што валасоў на грыўку не хапае,
Увесь у прамовах ён ад раніцы да ночы.
I слухачам на вушы "локшыну” чапляе,
Хоць плюй, людцы, яму у вочы.
Дзяржаву паліцэйскую будуе.
Ужо няма праходу ад сваіх "тантон-макутаў".
Сам неяк пафарсіў і, кажуць, што плануе,
Каб кожны з нас у камуфляж быў апрануты.
З яго загадаў б`юць людзей,
Каб не было непаслухмяных.
Усё марна, хай лепш згадвае часцей,
Як быў Чаўшэску пакараны.
Назаутра ён пасля збіцця маніфестантаў
Падводзіў вынікі праведзенай работы.
Загад даў карнікам - міліцыянтам
Удвая - утрая павысіць намалоты.
Але, напэўна, страх яго прымусіў
Вызваліць з турмы палітахвяры.
Не хацелася, трымаць была спакуса,
Ды адступіўся з пакрывеўшым тварам.
Паставіць хоча на калені апанентаў,
Закратаваць, лупцоўкамі напудзіць.
I ненавідзіць ён інтэлігентаў,
Таму яго так “люмпен” любіць.
Iнтэлігенцыя адказвае яму, звычайна, тым жа,
Але, нажаль, і у навуковым асяроддзі
Знаходзіцца сёй -той, хто Лукашу філеі ліжа,
Хто нават з д'ябалам гатовы жыць у згодзе.
У захапленні ад свайго праўлення
Аб нейкіх выніках станоўчых разважае.
Але ужо бачна, што на каралю няма адзення,
А сам ён гэтага ніяк не заўважае.
Паабяцаў заробак рэгулярна падвышаць.
Маўляў, у сярэднім будзе долараў пяцьсот.
Зараз не хоча гэта успамінаць,
Народ не можа забываць, наадварот.
Ён гэтай лічбай задурыў галовы,
Падняць яшчэ вышэй збіраўся,
А маем крыху больш паловы,
Такі вось вынік атрымаўся.
З сынка малодшага , вядома, Мікалая,
Замену для сябе Лука рыхтуе,
Таму усюды за сабой дзіця цягае,
Заняткаў у школцы хлопчыку бракуе.
Апроч усяго, вядзе з Расеяй перамовы ,
Стварыўся нейкі дзіўны з ёй саюз.
Хай будзе ён не больш, чым словы,
Падпішацца пад гэтым кожны беларус.
Дамову Белавежскую назваў шматком паперы,
Успамінае СССР і не хавае слёзы.
Усё робіць так, каб Захад нам не верыў,
Ён бачыць ад яго адны пагрозы.
Нарады усе з удзелам прэзідэнта
Вельмі нагадваюць калгасныя планёркі.
На іх у "у святле текушчага мамента"
Пануюць папулізм, абразы і разборкі.
Каб ён зусім не умешваўся у справы,
А ішлі яны адвольна, самацёкам,
Дык меньш было бы шкоды для дзяржавы,
Бо выбрыкі яго нам павылазяць бокам.
Калі яго не пастарацца прыпыніць,
Мазгі ён нам выдатна адпрасуе,
I надалей з нас будзе кпіць.
Няўжо мы усё яму даруем?
Пераступіў даўно ён усе межы,
I, як сабака чорны, - не адбеліцца.
Ёсць выйсце: скочыць з Белай Вежы,
Альбо, схаваўшыся, - застрэліцца.
Адкуль “залупісты” з'явіўся гэты Шурык,
Мастак хлусіць і абяцаць?
Як спрытна многіх ён ачмурыў,
Ці нельга была выбіраць?
Але прызнацца трэба шчыра,
Сябе мы самі у зман увялі,
Калі знайшлі сабе куміра
I да улады прывялі.
Якая здарылася прыкрая памылка
I колькі непрыемнасцей і стратаў.
Ужо гаспадарыць паліцэйская дубінка,
Не уратавацца ад узброенных “прыматаў”.
Для іх мы усе – бунтаўшчыкі.
Яны ад нас пакорнасці чакаюць
I цешацца, калі ужываюць кулакі,
Ды мітынгоўшчыкау па вуліцах ганяюць.
Лупцуюць у намызніках дубінкамі людзей.
Начальства ставіць ім высокія адзнакі,
Бо не шкадуюць, нават, хворых і дзяцей
Рэжыма ланцуговыя сабакі.
А карнікам навошта разважаць?
Відаць, для касак існуюць у іх галовы.
На тое, каб хапаць людзей і зневажаць,
Мазгоў не трэба і паловы.
Яны збівалі жорстка затрыманых
На мітынгах падлеткаў ды студэнтаў.
Хацелі з іх зрабіць рахманых
I запалохаць іншых апанентаў.
Абвінавачванні нібыта пад капірку:
Пьяны кураж, абразы прэзідэнта.
Пакаштаваць турэмную зацірку
Ужо давялося "шкодным элементам".
Як сведчыў пратакол па адной справе,
Крычаў затрыманы - прыхільнік "Адраджэння",
Што у паліцэйскай ён жыве дзяржаве,
А быў хлапец глуханямы ад нараджэння.
Бясследна знік Захаранка, прапаў Ганчар.
Шмат нагрувашчана на гэты конт маны.
Адны маўчаць, а іншыя смяюцца нам у твар,
Маўляў, схаваліся на Захадзе яны.
За кратамі сядзелі Сіўчык і Хадыка,
А на чарзе - не цяжка зразумець,
Зянон Пазняк, пісьменнік Быкаў,
Калі змаўчаць і, як раней, цярпець.
А Быкаў перамен не дачакаўся,
Бо моцна захварэў у чужым краю.
Але з жыццём ён на радзіме развітаўся,
Упэўнен, што душа яго у раю.
Як сведка тых часоў скажу: -
У Пазняка варыянтаў было мала,
Таму уцёк ён за мяжу
З білетам воўчым радыкала.
Даўно з ім лёс ужо жартуе,
Ды аднадумцаў небагата,
Таму і вынікаў бракуе,
У барацьбе яго з вусатым.
Знайсці прытулак за мяжой - станоўчы крок,
Няма, бадай, больш важнай справы,
Чым прабіваць інфармацыйны блок,
Шукаць на улады міжнародную управу.
Бо чалавечыя правы яны нахабна парушаюць,
А іншадумства ужо для арышту падстава.
Iйсці на галадоўкі вымушаюць,
I ім начхаць на усе звароты і заявы.
Выказваць думкі небяспечна стала услых,
Таму і пра палітыку гавораць зноў на кухні.
Абцасам улада б`е галоснасці пад дых
I тая ужо мярцвяк, ледзь толькі дзьмухні.
Раўняюцца на "бацьку - самадзержца",
Законы топчуць дробныя "правадыры".
Калісьці ім трымаць адказ прыдзецца,
Бо усё гэта толькі да пары.
На тэлебачанні, на радыё, у газетах
Нямала ёсць падбрэхічаў уладам.
Не пад прымусам робяць яны гэтак
I спрытна, да таго ж, віляюць задам.
Наіперш датычыць гэта маладых,
Iм асабліва сораму бракуе.
Не чырванеюць тварыкі у іх,
Калі без праўды абыходзіцца спрабуюць.
Ды колькі імі не нальецца
Цабэркаў бруду і маны,
Хай памятаюць - адгукнецца
За гэта, сукіны сыны!
Ці можам мы пра "Рэзананс" забыцца
З яго вядучым - фанабэрыстым хамлом,
Які, відаць, папіў вады з капытца
I стаў такім "адвязаным" казлом.
Альбо вось пара, што лухту свядома фабрыкуе.
Два гуманоіды з пароды "пстрыкачоў".
Адзін уладара расфарбаваны жыццяпіс друкуе,
Другі - апазіцыйных у фільме ганьбіць дзеячоў.
Аднойчы той, другі запалымнеў шчакою,
Калі па мордзе твару атрымаў.
Хоць суд яго, вядома, падтрымаў і заспакоіў,
Ад гэтага твар мордай быць не перастаў.
А першы хай пакуль чакае,
Прыдбае каску і ахоўны шчыт,
Калі па твару ён не атрымае,
Па мордзе, пэўна, будзе біт!
У кампаніі такой яшчэ ёсць маладзіцы.
Хаця Мюнхгаўзену - барону не радня,
Але і брэшуць, сучкі, толькі падзівіцца,
Без перапынку, нават на паўдня.
Так хочацца ім славы паспытаць,
Ды і на "олвэйсы", нарэшце, зарабіць.
Дарэчы, можна іх нетрадыцыйна скарыстаць,
Каб словаблуддзе крыху прыпыніць.
Мусіць хлусня засцерагае вас ад стрэсу,
А "замяталам" розным яна добрая прысмака.
Вы бессаромна праўду плюшчыце, як прэсам.
Брашыце і далей, шкада вас, небаракі.
Cядзіць, як на уласным зэдліку, гадамі,
З азызлым тварам хамяка,
Галоўмахляр у цэнтрвыбаркаме
I не дрыжыць яе рука.
Калі жанглюе лічбамі умела -
Галасавання вынікі падводзіць.
Тут і дэбілу зразумела,
Хто у краіне будзе верхаводзіць.
А з разагнанага Вярхоўнага Савета
Шмат хто імгненна перабеглі да Лукі.
Калісьці усё прыпомніцца клеўрэтам,
Хай занатуюць сабе гэтыя радкі!
Сумленныя ж змагаюцца, як Шчукін,
Які правы адстойвае і афіцэрскі гонар.
Пазнаў адсідкі і яму не раз круцілі рукі.
Ён - прыклад мужнасці, надзеі донар.
Жывем надзеямі, а час ляціць, як куля.
У “плацёжках” - лічбы-прывітанні ад урада.
Чым больш ад цела аддаляецца кашуля,
Тым меньш даверу застаецца да улады.
Не хочацца успамінаць мінулы час,
Калі усё неабходнае мы “даставалі”.
Тады адзіным пачуццём ядналі чэргі нас,
Якое селядцы у бочцы адчувалі.
Што эканоміка ужо, як той тапелец,
Народ, напэўна, зразумеў.
Пачуў Указ пра эканомію кубелец,
Ды салам аніяк не папаунеў.
Указ - яшчэ адзін падскок на месцы,
Бо заклікаць да эканоміі уласніка не трэба.
Рэформы неабходна у эканоміцы правесці,
Каб быў і хлеб, як кажуць, і да хлеба.
А тут ваўкі аграрныя з бюджэту рвуць кавалкі,
Як раскрадуць - давай лямантаваць:
- Ляглі “хазяйствы” у заняпадзе на лапаткі,
Iх неадкладна трэба зноў фінансаваць!
Растуць нямалыя патрэбы і у вайскоўцаў,
Што у мірны час нас мусяць бараніць,
У КДБ, у іншых "абаронцаў",
Заўжды гатовых іншадумства прыпыніць.
А адукацыя, навука, медыцына
Стуліліcя з працягнутай рукой.
I ім - натуршчыцам жабрацкае карціны,
Прыдзецца доўга у позе выстаяць такой.
Вакол махлярства буйна расцвіло,
Разводзяць нас на грошы і на рэчы.
Кіруе ім нажывы брыдкае мурло,
Ператварыўся у яго твар чалавечы.
Крадуць усё, што кепска і не так ляжыць.
Наібольш прывабны для зладзеяў грошы.
Зайздросце ім! Яны “умеюць жыць”,
Аднак у турме па іх даўно сумуюць вошы!
У гутарцы знаёмы мой казаў,
Шкада, што на іх Сталіна няма.
Затым разважліва дадаў -
Зусім была б не лішняй Калыма.
Сталін не краў і красці не даваў нікому.
Саджалі не за каласкі, ці проста так,
А небяспечных парушальнікаў закону.
Былі там здраднікі, зладзеі і другая свалата.
Пакуль карупцыю Лука палошча у плыні слоў,
Пад гукі у жыватах электарата,
Вакол буйных і дробных гарадоў
Будуюцца нахабна гмахі - хаты.
Iнфляцыя і тузае і б`е балюча нас,
Рагочуць цэны, скаляцца падаткі.
Худнее у выбаршчыкаў профіль і анфас,
Было б куды - пабеглі б без аглядкі.
Драбнее расфасоўка на прадукты, лекі
Пры тых жа цэнах, альбо больш высокіх.
Хто можа прыпыніць над намі здзекі.
Ці і далей з нас будуць ціснуць сокі?
Дзе у пенсіянераў інтарэс,
Калі Луку прыймаюць "на ура".
Чым больш іх плюшчыць інфляцыйны прэс,
Тым болей яны любяць уладара.
Можа за тое, што ільготы адабраў,
Часам да пенсіі пару рублёў падкіне?
Каб кожны з вас улады ухваляў,
Каб вас жыццё задавальняла у краіне.
Нялёгка адцурацца ад усялякіх забабонаў.
Няужо жадаеце, каб зноў вас падманулI?
Не верце абяцанкам балабона,
Апамятайцеся, Змітрок, Кастусь, Гануля!
Не верце і ягоным падпявалам,
Функцыянерам розным, асабліва з КПБ,
І іншым прафесійным абяцалам,
Якія дбаюць толькі аб сабе.
Мы набліжаемся няўхільна да палохаючай даты.
Трыццаць гадоў мінуе хутка ад таго,
Як прысмактаўся намі кіраваць сялюк вусаты,
Даўно нам трэба пазбаўляцца ад яго.
Лука ж плануе ва уладе затрымацца.
Ён будзе і далей нас гнуць у барані рог.
Ці дачакаемся, калі знясіліцца ад працы
І грымнецца з усіх, як кажуць, чатырох?
Алесь Жыбела
Выпрабаванне
Няроўнасць у свеце заўсёды была,
Гэта балючая вельмі і вечная тэма,
Але, чаму адным стронцый з Чарнобыля,
Другім - вопратка ад Кардэна?
Дзякуй Захаду за дапамогу,
За парады, лекі і, нават, за лахманы,
Не дай Бог апынуцца у радыяцыйным аблогу,
I адчуваць сябе пакаранымі без віны.
Апошнім часам заклікі чутны
Вяртацца у брудную зону зноў,
Быццам народ шматпакутны,
Да самагубства заўсёды гатоў.
Гераічнай, маўляў, нашай нацыі
Да лямпы, што скардзіцца глеба,
Згуляць унічыю з радыяцыяй
Ахвотнікаў знойдзецца колькі трэба.
Туды хай едзе той, хто заклікае,
Кажуць, баран устойлівей, чым хтосьці,
Аднак, ніякіх шанцаў ён не мае
I застанецца без рагоў і поўсці.
Няўжо Чарнобыль, смутны час
Ад Бога самаго выпрабаванне,
Чаму ён выбраў, менавіта, нас,
Ці вывядзе на шлях выратавання?
Жадання мала аднаго, каб стаць людзьмі,
Нажаль, галоўнае не вельмі цвёрда знаем -
Колькі дабра ці зла мы зробім на зямлі,
Столькі назад ад неба атрымаем.
Грахом цяжкім зло у душы залягло,
Расло і папаўнялася здаўна,
Хаця зусім і не перамагло,
Але нашкодзіла яно усім спаўна.
Напэўна, мы яго нямала натварылі,
Бо беды нечуваныя зваліліся на нас,
Мы за грахі такое пакаранне заслужылі,
Дай Божа, каб было яно апошні раз.
Але пакуль у нас свядомасць не працуе,
А у кагосці наша мова выклікае злосць,
Ніколі нам, людцы, не пашанцуе,
Для нас заўсёды будуць пуга і аброць.
Наш “правадыр” - герой антынароднае вайны.
Раскол у грамадстве ён пасеяў,
Дык у якія трэба біць званы,
Каб згуртавала нас нацыянальная ідэя?
I каб памяць наша ачуняла,
Нагадала нам, што мы не зброд,
Каб сапраўды да нас свабода завітала,
Бо мы не горшы на зямлі народ.
Яднацца неабходна апазіцыі,
Нам паасобку не здабыць свабоды,
Недаравальіна, каб усялякія амбіцыі,
Перашкаджалі на шляху да згоды.
У дэмакратаў ёсць прыхільнікаў нямала,
Няхай іх будзе яшчэ болей!
Каб дыктатура урэшце - рэшт сканала,
Каб незалежнасць адабраць ніхто не здолеў.
Народу трэба не чакаць, а згуртавацца,
Нам нельга быць маўклівымі рабамі,
Пара ужо беларусам людзьмі звацца,
I на зямельцы роднай жыць гаспадарамі.
Даволі гузікі круціць на пінжаку,
Альбо ляжаць калодай на канапе,
Пара ужо вызначыцца на чыім стаіш баку,
I на якую ты дарогу хочаш трапіць.
Нам трэба ісці нацыянальнай сцежкай,
Каб незалежнымі стаць сапраўды,
Каб не застацца у чужых руках мяняльнай пешкай,
і, урэшце, быць свабоднымі заўжды!
Алесь Жыбела