Краю мой, зямля мая адзіная,
Пад блакітам неба - сінь ільноў.
Светлая, прыветная, гасцінная
Старана азёр і курганоў.
Ты адна такая між краінамі,
Радасць шматпакутная мая
З веснімі начамі свлаўінымі
І з асеннім сумам жураўля.
Увальюся песняй вечароваю
У спрадвечны шум тваіх дуброў
Мілагучнай матчынаю моваю
Пра сваю сыноўнюю любоў,
А ў жыцця апошнюю хвіліну
Запавет пакіну маладым,
Каб яны штодзённую малітву
Пачыналі іменрем тваім.