Мне цёмнай ноччу холадна бывае,
Бо так душа мая баліць.
Ей так радзімай Беларусі не хапае,
Што не магу я і паветра ухапіць..
Ты дзе, мая радзімая старонка?
Баліць душа і ў марах да цябе ляціць.
Дазволь спаткацца нам іззноўку
І прабачэння на каленях буду я прасіць...
Хачу я водарам сасновым захлынуцца
І ап'янеўшы ім ушчэнт, усведаміць -
Мае шляхі з табой ніколі больш не размінуцца,
Адной табой цяпер я буду жыць....