Чароўная сімфонія прыроды
Гучыць, калі зліваюцца ў адзінае
Мелодыя вады, шэпт прахалоды
I велічная песня салаўіная.
Праз зараснік вільготнай зеляніны
Прамень нясмелы ціха прабіраецца…
I вось яны – цудоўныя хвіліны,
Калі ўсё навокал прачынаецца!