…Неба вясновае мне падае
Кубак блакіту.
К. КАМЕЙША
Шарэюць кустоўі ракіты,
Спавіты нябёсы смугой…
Налі мне, паэце, блакіту
з вясновага неба – таго,
што над Налібоцкаю пушчай
з маланкамі ў згодзе жыве…
Душу маю смага адпусціць –
і стане лягчэй мне, павер.
А чым жа з табой падзяліцца?
Хіба што – сінечай лясоў?
З атрутай азёры, крыніцы…
І зводзіцца спеў жаўрукоў…
Налі мне, паэт самавіты…
Спатоль ад самоты Душу!
Смугою палыннай спавіты,
я кубак блакіту
прашу!