На шляху раптам прыпынюся
У вясновых дзівос пару.
Пра красу роднай Беларусі
З-пад нябёсаў спяе жаўрук.
Пеючы ў вышыні адрання,
Ты сябрам шчыра раскажы:
- Беларусь – край майго кахання!
Беларусь – спеў маёй душы!
... А калі восень падаспее,
Адлятаць зладзіцца жаўрук.
Што ж, ляці! Ды вяртайся смела
На радзімы мурожны луг!
І на ўсім дальнім вандраванні
Празвіні з кожнае мяжы:
- Беларусь – край майго кахання!
Беларусь – спеў маёй душы!
... Небасхіл азірні, малеча,
Што жаўрук песнямі дзівіў.
Раскажу, як жылі спрадвечча
Менчукі на сваёй зямлі,
Як яны мроілі вякамі,
Каб і ты тут сумленна жыў,
Шанаваў край майго кахання,
Бараніў спеў маёй душы.
Я хачу, як спакон вялося,
Каб ты бачыў, мой любы ўнук,
Што табе ў свеце засталося
Ад маіх ад мазольных рук.
А калі прыйдзе час растання,
На сівым камні напішы :
- Беларусь – край майго кахання!
Беларусь – спеў маёй душы!