Старонка мая родная, спрадвечны мой куток,
Крынічка паўнаводная, сад квецені, хмызок.
Мяжа па полю ўецца, сцяжынка праз ільны,
Валошкі-васілёчкі бягуць насустрачкі.
Вось збочу я з прасёлка і прама напрасткі,
Па цьмяна сіней сцежцы ў чысты бок зары.
А ноч дыван паслала, расою заткала,
На дыяментных травах, як пацеркі лягла.
Ды золак адхінае свой вэлюм пакрысе,
Пяшчотна сон здымае, а знічкі скрыў у траве,
Румянец - чырвань неба кладзе на далягляд,
І ветразі паставіць даў ветру ён загад.
На досвітку - світанні заранак яснавы
Распасцірае крылы па ўлонню ўсёй зямлі,
Уcxoд асвечан ззяннем, пылае, зіхаціць,
Світальны золак - ранне пад ветразем ляціць.
Над роднаю старонкаю, над садом, над хмызом ,
Сонцаварот адвечны бурштын праліў дажджом...
Зноў аднавіўся ранак - крыніц сцюдзеных гай,
1 неба па-бацькоўску багаслаўляе край.