Блукаў мой продак,
Мусіў прыпыніцца,
Бо натаміўся
за паўдзён высокі.
У боскай Тройцы
Род мой караніцца,
Ратаяў род,
Музыкаў, хлебапёкаў.
У гэтай вёсцы
Я заўжды жаданы,
Хоць сябраў сын
Пацешна хмурыць броўкі.
Як птушкі,
Пасля доўгае радоўкі
Вяртаюся —
I гояцца ўсе раны.
Мне крышку акрыяць.
Крыляць даволі,
Надыхацца
Шчымлівым пахам мяты.
Дачуць душой,
Як на бацькоўскім полі
На голас мой
Праклюнуцца зярняты.