Маці маёй прысвячую
Засумаваў я па табе, радзiма...
Масей Сяднёў
Засумаваў я па табе, радзiма,
І ў памяцi адходзiш ты далей,
А годы пралятаюць мае мiма
Тваiх азёр, лясоў, лугоў, палей.
Засумаваў па вас, лугі, дубравы,
Дзе я калiсь збiраў грыбы, бруснiцы
I дзе духмяныя касiў я з бацькам травы,
Але цяпер для вас я чужанiца.
Засумаваў па вас я, белыя бярозы,
Банкова, Грэбелька ў цяні дубоў.
І раптам наплывуць на вочы слёзы,
Але, дасць Бог, я вас пабачу зноў.
Засумаваў я па табе, старонка,
Маё ты, беларускае Палессе,
І дзе цудоўны голас жаваронка,
Тут кукавала мне гады зязюля ў лесе.
Засумаваў я па табе, Сасноўка,
Я так даўно не бачыў бацьку і маці,
За што мне перад вамі так нялоўка,
За гэта вы, радня, мяне прабачце.