…А ля крамы –
хіба ж, з паўсяла –
у калейцы па хлеб надзённы.
Цераз дзень хлебавозка вязла
па рэжыме сваім цераз-дзённым.
− На, дочушка,
рубля, дэржы!
Здачу возьмэш собэ, шонь купіш…
Чорных тры і батон, скажы!
Сетку на!
Копэйкі нэ згубіш?
Сем хвіліначак – крама відно.
А людзей ля акна!..
Ну, якога...
У калейцы па хлеб
праз вакно
не відаць мне, малой,
анічога…
Эх, духмяны,
гарачы, нябойсь.
Адкусіць бы акрайчык хрупкі…
Ой, чарга мая ўжо,
ну, вось –
ледзь утрымваюць хлеб той рукі…
О, цяплюткі які, ого!..
Які смачны!...
Куды там цукеркі!..
І без крохкай скарынкі яго
Я кладу хлеб хутчэй да сеткі.
Пад акенцам
раз-пораз чутно:
− Тры буханкі
продай, нэбога!
У калейцы па чорны хлеб
праз вакно
не відно
якога…