У Сафійцы граюць арганы.
Слухае край курганны.
Вырываюцца гукі праз тоўшчу вякоў
за муры з высокіх акоў.
Запаўняюць Сафійку высокім болем...
А над палескім атручаным полем
адважным людам вядзецца бітва.
Гора — што брытва.
Дняпроўе — прорва.
He Прыпяць — прыпек.
Жабоцькі скачуць па лугавіне
і паміраюць... Жывое гіне.
О, велічных гукаў Прыдзвінне!
Адкуль на даўняй кафлі хімеры?
Адкуль на фрэсках тыгры, пантэры?
Адкуль у казках цмокі, гіены?
У колькіх каленах парушаны гены?
I ў птахаў сэрцы, а не маторы.
Рыб касякі не адмыюцца ў моры.
Але народ прыгажэе ў горы —
прыціхлы, хворы.
Душой празоры.