У нейкім парламенце ў нейкай палаце
Размова вялася пра нейкі падатак,
А нейкі народ разважаў аб зарплаце
Ды марыў пра нейкі звычайны дастатак.
У нейкім парламенце ў нейкай палаце
Размовы вялісь пра закон і свабоду,
А нейдзе на нарах: за кратамі ў хаце
Душыліся ўсе абяцанні народу.
У нейкай дзяржаве звычайныя людзі
Работу шукалі, не быць каб без грошаў,
А "бацька" народа пяць срокаў марудзіў,
Ды потым сказаў так, што ўсіх агарошыў:
"У нашай краіне работы даволі."-
Рашыць даручыў ўсе пытанні да маю,
А хто з ім не згодны- пазбавіць тых волі
Ды і з дзяржаўных пасад паздымае.