Кастусю Каліноўскаму Вяртаюся я ў даўнасць. Прыходжу, як на суд. Нясу свае ўчынкі, і клопаты нясу. Трывожныя эпохі... Гарачыя крыжы... Ці горача я верыў і ці трывожна жыў? Распятыя за сёння, узнятыя, як сцяг, — Вы верылі да скону ў сонечны працяг. Ішлі гады, міналі, ды велічы парыў Няслі ў сэрцах мужных другія бунтары. Агнём палае неба, і водбліск — у вачах, Магчыма, дзень пачаўся, магчыма, дзень зачах? Заве ў даль дарога, да строгай вышыні, Пачатак ёй пакладзены ва ўчарашнім дні ...Вяртаюся я ў даўнасць. Прыходжу, як на суд. Нясу сваю трывогу, сумленні ўсе нясу.