Вясенні дзень расправіў крылы,
Як быццам птушка, мякка прызямліўся,
Ізноў прырода набірае сілы,
Трывожыць нас, каб кожны абудзіўся.
І чалавек, усёй сваёй істотай,
Гатоў прыняць прыроды абнаўленне:
Душа пяе, яму ўзляцець ахвота
Вышэй за птушак, хоць бы на імгненне!
І думкі перапоўнены жаданнем,
Пачуццяў хвалі наплываюць,-
Бясспрэчна, прыйдзе час спаткання,
Якога прагнуць і чакаюць!