Я прашу – не паліце вы смецце
Каля вёсачкі роднай маёй
Я такога не бачыў у свеце
А пабачыў ў старонцы сваёй
Дзе калісьці грыбы мы збіралі
Дзе шумеў саснячок малады
Дзе ў дзіцячыя гульні гулялі
Зараз сцелецца жудасны дым
Дзе сунічны й чаборавы водар
У паветры заўсёды стаяў
Нехта руку падняў на прыроду
Нехта смецце паліць загадаў
Не паліце – крычу ўва весь голас
Грэх на душу і так вы ўзялі
Хай ізнову падымецца колас
Ад знявечанай гэтай зямлі
Не паліце – пабойцеся Бога
Не схаваецесь вы ад яго
Я прытулку не маю другога
А каб меў – не пакінуў б свайго