Я заўсёды зайздросціла ветру,
Я жадала ляцець у прастор,
Каб мяне мой жыццёвы матор
Уздымаў у шальное паветра…
Каб плыла я над роднай зямлёй,
Разглядала ўзараныя полі,
З вышыні каб я бачыла долю
Беларусаў, краіны маёй.
Я заўсёды зайздросціла рэкам,
Што цякуць, быццам жылы зямлі,
Ёй празрыстасць і жывасць далі,
Чыя плынь адклікаецца рэхам.
Калі б я як рачулка была,
Я б на свет паглядзела вачамі
І абмыла б ўсе страты слязамі,
На народ паўнаводнасць звяла…
Я заўсёды зайздросціла буслу,
Які зранку клякоча ў гняздзе.
Разам з у сэрцы шчасце расце,
І так хочацца ўзяць у рукі гуслі…
Калі б буслам я белым была ,
То закрыла б Радзіму крыламі,
Пачала б клекатаць над людзямі,
Ім у хату я поспех нясла б…
Толькі я – чалавек, што ж тут зробіш!
Я ўвесь час буду радасна жыць,
Верыць людзям і шчыра любіць,
Пакуль сэрца не скажа мне:
"Хопіць!"