Ляжыць герой,забіты ў змаганні за жыццё.
І галашэнні чуюцца на могілках бясконца.
Іх вобразнасць вышэй за шчырасць слёз,
Што льюць праз камяні душы памерлых.
Памёр герой і новы нарадзіўся,
Каб зноў прайсці Хрыстовы шлях для нас.
Пакуты ў ганьбе,кратах, непрызнанні.
Паўстань народ!... Але народ маўчаў.
На гэты заклік адгукаліся адзінкі,
І словы разбіваліся ўшчэнт
Аб абыякавасць людзей-злачынцаў,
Якія аддалі ўсё,а разам з усім – сябе.
Вакол нас кола без канца,пачатку.
Стагоддзі новыя пагрукаюць у вакно.
А хто яны, героі і паўстанцы,
Альбо злачынцы – вырашаць праз час.
Бязважкая душа вандруе з цела ў цела,
Высочвае ахвяру для крыжа,
Герояў шмат змяшчалася ў Сусвеце,
Але душа ў іх была адна.
Ляжыць герой без думак і пакутаў,
Цяпер яму таксама ўсё адно.
Хіба памерламу лягчэй ад казак дзіўных,
Што пойдуць у людзі,быццам пра яго?